Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХУДЗЯКОЎ Ілья Міхайлавіч
[1895, в. Хадзяціна (?) Пермскай губ., цяпер Пермская вобл., Расія — ?], заатэхнік. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 22.12.1944. Вызвалены 10.4.1945. Рэабілітаваны пастановай Горацкага раённага аддзела НКВД Магілёўскай вобл. 7.4.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Х. № 507-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.