Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯХ Сямён Андрэевіч 

ЛЯХ Сямён Андрэевіч

[1895, в. Стан (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі (?) р-н Віцебскай вобл. — 15.9.1937, Ленінград, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. У 1928 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аб’яднанай ваенізаванай пажарнай каманды завода «Чырвонасцяжнік». Арыштаваны 5.8.1937 у Ленінградзе. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 31.8.1937 за «шпіянаж», «спробу правядзення тэрарыстычых актаў» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".