Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАР’ЯНАЎ Барыс Лазаравіч 

МАР’ЯНАЎ Барыс Лазаравіч

[1894, мяст. Татаpск Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. сакpатаp Дзяpжынскага РК КП(б)Б, член ЦК КП(б)Б (з 1937). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.8.1937 у Дзяpжынску Мінскай вобл. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 9.5.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 14127-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".