Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЕЛЯШКЕВІЧ Антон Сцяпанавіч
[1894, в. Ржаўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі (?) р-н Мінскай вобл. — 25.12.1937, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч, дыпламат. З бел. сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1920—21 у Чырвонай арміі. У 1922 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. пастаяннага прадстаўніка БССР пры ўрадзе СССР. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 10.9.1937 у Маскве па адрасе: Філіпаўскі зав., д. 22, кв. 3. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.12.1937 як «член з 1920 г. контррэвалюцыйных арганізацый» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа М. № 11799-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.