Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЯРЭСКА Іосіф Ерамеевіч 

ПЯРЭСКА Іосіф Ерамеевіч

[1894, в. Пагарэлка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 14.12.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прараб будаўніцтва Ціміразеўскай вузкакалейнай чыгункі. Арыштаваны 25.11.1937 у Томску. Асуджаны 4.12.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.6.1956.

Кр.: Книга памяти томичей.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".