Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛАПО Леў Дзмітрыевіч 

ЛАПО Леў Дзмітрыевіч

[1893, Чыстапаль Казанскай губ., цяпер Татарстан, Расія — 27.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец, педагог, сын Дзмітрыя Лапо. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы нарміроўшчык Тагурскага лесазавода. Арыштаваны 3.7.1937 у в. Тагур Калпашэўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 1.8.1937 як «член Партыі святых». Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.4.1957.

Кр.: Книга памяти томичей.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".