Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НАВАКОВІЧ Мікалай Фёдаравіч
[1893, Пінск Мінскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. — 10.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Цэнтральнага тэлеграфа. Арыштаваны 22.5.1937 у Ленінградзе па адрасе: Абводны канал, д. 63, кв. 12. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.