Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛУКОЎСКІ Сяргей Фаміч
[1892, в. Падліпкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 25.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 2.2.1938 у Маскве па адрасе: Мерзлякоўскі зав., д. 13, кв. 25. Падчас арышту начальнік Галоўфарбы наркамата цяжкай прамысловасці СССР. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны. Рэабілітаваны 30.11.1957.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 40]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.