Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЕРАЛЬМАН Абрам Ісакавіч 

ПЕРАЛЬМАН Абрам Ісакавіч

[1891, мяст. Свянцяны Віленскай губ., цяпер Швянчоніс, Літва — 9.1.1938, Мінск, НКВД], журналіст. З сям’і службоўца. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, меў дзіця. Падчас арышту загадчык аддзела мінскай яўрэйскай газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 15, кв. 10. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД як «агент польскай pазведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.3.1965. Асабовая справа П. № 19155-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".