Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РОДЗЕВІЧ Мікалай Баляслававіч
[1891, Магілёў — 26.2.1939, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту тэхнічны дырэктар завода «Серп і Молат». Арыштаваны 22.7.1938 у Маскве па адрасе: вул. Карла Маркса, д. 4/1, кв. 21. Асуджаны 26.2.1939 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 11.8.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.