Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАПОЎ (ДАЛІНСКІ) Андрэй Андрэевіч
[1891, Казань, цяпер Татарстан, Расія — 28.11.1938, Мінск (?), НКВД], акцёр. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Віцебскім гарадскім тэатры. Арыштаваны 28.4.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Канатная, д. 34. Асуджаны «тройкай» НКВД 12.11.1938 як «агент японскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 21.8.1989. Асабовая справа П. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.