Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯСКОВІЧ Вітольд Станіслававіч 

ЛЯСКОВІЧ Вітольд Станіслававіч

[1891, Вільнюс — 5.4.1941, ГУЛАГ], памешчык. З польскай шляхецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту жыў у сваім маёнтку Філіпішкі ў Лідскім пав. Віленскай губ. Арыштаваны 27.9.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. № П-10460 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".