Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МУХА Аляксандр Маркавіч
[1890, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 15.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту старшы бухгалтар 1-й псіхіятрычнай калоніі Ленінградскага гарадскога аддзела аховы здароўя. Арыштаваны 29.9.1937 у в. Ламахі Ленінградскай вобл. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 9.11.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.