Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЛЕЕЎ Якаў Ігнатавіч
[1890, в. Усохі Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], навуковец, педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 24.6.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа М. № 2669-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.