Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЫЛА Мікола 

ШЫЛА Мікола

[1888, мяст. Смаргонь, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак, Бакшты, цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — 6.4.1948, Браўншвейг, Германія], бел. грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы ўдзельнічаў у нелегальным з’ездзе вучняў настаўніцкіх семінарыяў Беларусі, за рэвалюцыйную дзейнасць быў асуджаны ў 1906 і да 1908 адбываў пакаранне ў Мінскай турме. Як сябра БСГ двойчы абіраўся ў яе ЦК. З 1909 супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва». Удзельнічаў у рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. У час вучобы ў Пецярбургу сябра Пецярбургскага таварыства студэнтаў-беларусаў, прымаў удзел у яго культурна-грамадскай рабоце: спяваў у хоры, выступаў у спектаклях, танцаваў, у тым ліку ў трупе І.Буйніцкага. У кастр. 1917 дэлегат 3-га з’езда БСГ у Мінску. У 1918 сябар Рады БНР. У 1918—19 настаўнічаў у Будслаўскай бел. гімназіі. З 1921 зноў у Вільні, удзельнік бел. руху. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Рэдагаваў газ. «Змаганне». Як «зіц-рэдактар» бел. перыёдыкі шматразова арыштоўваўся польскай адміністрацыяй, сядзеў у Лукішскім астрозе. У час 2-й сусветнай вайны працаваў на культурна-асветнай ніве. Удзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе. З 1944 жыў у Германіі. Быў адным з рэдактараў часопіса бел. эміграцыі «Шляхам жыцця». Пакінуў успаміны, у тым ліку пра Я.Купалу, Б.Эпімах-Шыпілу і інш.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".