Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ХВАСЦЮК Мікалай Мікалаевіч 

ХВАСЦЮК Мікалай Мікалаевіч

[1888, в. Пятроўцы Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 16.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], бібліятэкар. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у камуністычную партыю Польшчы, затым у ВКП(б). Апошняе месца работы — загадчык бібліятэкі аўтадарожнага тэхнікума Галоўнага ўпраўлення шашэйных дарог СССР. Арыштаваны 9.12.1937 у Маскве па адрасе: Вялікі Палуяраслаўскі зав., д. 8/1, кв. 5. Асуджаны 16.9.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.1.1958.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".