Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАТРЫШАЎ Віктар Іосіфавіч
[1885, Мінск — ?], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту тэхнічны кіраўнік Прамысловага камбіната ў Акмолінскай вобл. Казахскай ССР. Быў жанаты, меў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 13.6.1942 у Шартандах Акмолінскай вобл. Асуджаны Акмолінскім абл. судом 24.3.1943 за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.12.1962.
Кр.: Хранить вечно.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.