Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛІСТМАНГОФ Канстанцін Юр’евіч
[1883, Невель, цяпер Пскоўская вобл., Расія — ?], медык, навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык аддзела Віцебскага санітарна-бактэрыялагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 17.4.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Кpасная, д. 2. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме наpкамата аховы здароўя БССР». 29.1.1932 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР вызвалены з залікам тэрміну папярэдняга зняволення. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 36]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.