Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САРАТАЎСКІ Аляксандр Іванавіч
[1883, мяст. Стоўбцы Мінскага пав., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Арыштаваны 22.12.1944 у Магілёве як падазроны ў «здрадзе радзіме». 6.9.1945 вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Рэабілітаваны пастановай УНКВД Магілёўскай вобл. 4.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 524-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.