Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛАБОЎСКІ Фёдар Сазонавіч
[1883, в. Дзяньгубка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інспектар па пладова-ягадных гадавальніках Ленінградскага абл. зямельнага ўпраўлення. Арыштаваны 26.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Васільеўскі востраў, 10-я лінія, д. 25, кв. 21. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.12.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.