Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШПАРКОЎСКІ Аляксандр Мартынавіч 

ШПАРКОЎСКІ Аляксандр Мартынавіч

[1880, Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 30.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Апошняе месца работы — старшы канструктар завода «Рускі дызель». Арыштаваны 21.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: пр. М.Горкага, д. 65а, кв. 4. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 21.10.1937 за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў», «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".