Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТЭАДАРОВІЧ Іван Адольфавіч
[1875, Смаленск, Расія — 20.9.1937, Масква, НКВД], літаратар, член Саюза пісьменнікаў СССР. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 11.6.1937 у Маскве па адрасе: Праезд Мастацкага тэатра, д. 1, кв. 12. Асуджаны 20.9.1937 за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 11.4.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.