Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯБЕЦКІ Павел Лявонцевіч 

ЛЯБЕЦКІ Павел Лявонцевіч

[17.8.1888, в. Савічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 24.12.1941, ГУЛАГ], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў сацыяльна-гістарычнае (1927) і літаратурна-лінгвістычнае (1929) аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ. Выкладаў у мінскіх ВНУ. Падчас арышту выкладчык Мінскага дарожна-механічнага тэхнікума. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 55а, кв. 16 (паводле іншых звестак д. 79, кв. 22). Асуджаны 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як «агент польскіх разведвальных органаў» і як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Новасібірскі канцлагер НКВД. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 8.10.1956. Асабовая справа Л. № 7210-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".