Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАРАСАВА Антаніна Міхайлаўна 

ТАРАСАВА Антаніна Міхайлаўна

[15.7.1914, Харбін, Кітай — ?], актрыса. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў Бабруйскім калгасна-саўгасным тэатры. Арыштавана 3.7.1938. Абвінавачвалася ў «шпіёнскай дзейнасці на карысць замежнай дзяржавы». Вызвалена да суда з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Рэабілітавана пастановай Бабруйскага раённага аддзела НКВД БССР 23.9.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № 6209 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".