Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАЦКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч 

МАЦКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч

[13.1.1880, Мінск — ?], друкарскі работнік. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў карэктарам у друкарні. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 21/1, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.12.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з уладзіміраўскіх або чаркаскіх канцлагераў. Вызвалены 15.12.1949. Рэабілітаваны Мінскім абл. судом 6.12.1989. Асабовая справа М. № 29296-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".