Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯЎКОЎ Максім Архіпавіч 

ЛЯЎКОЎ Максім Архіпавіч

[12.5.1894, в. Кавалі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. З 1918 ваенны камісар Рудабельскай воласці Бабруйскага пав. У 1920-я г. атрымаў вышэйшую адукацыю (?). З 1931 наркам юстыцыі і пракурор БССР. Старшыня Цэнтральнай камісіі па справах былых чырвонагвардзейцаў і партызан. З 1933 сакратар ЦВК БССР. У 1932—37 член ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 13.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31. Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як «агент польскай разведкі і член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны ў бліжэйшую пасля прыгавору ноч. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1957. Справа Л. № 10976-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".