Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РУДЗІНСКІ Яўген Мікалаевіч 

РУДЗІНСКІ Яўген Мікалаевіч

[12.2.1900, Пінск — 27.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З сям’і рабочага. Член ВКП(б) з 1924. Да арышту старшыня Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 8.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Фабрыцыуса, д. 15, кв. 1/10. Асуджаны 25.10.1937 «тройкай» НКВД як ««удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.6.1957 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа Р. № 10525-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Фабрыцыуса, д. 15, кв. 1/10 была арыштавана ўрач 3-й дзіцячай кансультацыі Быхоўская Віхна Барысаўна (н. ў 1901 у пас. Гарадзец, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. ў сям’і службоўца), верагодна, жонка Яўгена Рудзінскага. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. № 29490-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".