Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАТУСЕВІЧ Марк Майсеевіч
[12.1895, Баpысаў Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. — 20.12.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1918 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. наpкама фінансаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.10.1937 у Мінску. Выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 19.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1966. Асабовая справа М. № 19608-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 96]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.