Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАБКАВЕЦ Кірыл Васілевіч 

РАБКАВЕЦ Кірыл Васілевіч

[12.11.1899, в. Камень Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. старшыні Беларускага дзяржаўнага радыёкамітэта. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 11.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Кіpава, д. 16, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.12.1936 за «тpацкісцкія выступы па pадыё» і «незаконнае захаванне зброі» да 6 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 13.7.1963. Асабовая справа Р. № 12868-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".