Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛУК’ЯНЧЫК Іосіф Канстанцінавіч 

ЛУК’ЯНЧЫК Іосіф Канстанцінавіч

[11.11.1900, в. Кукавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 19.12.1937, Масква (?), турма НКВД], партыйны работнік, службовец. З бел. рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту кіраўнік справамі СНК БССР. Арыштаваны 3.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 15/2, кв. 7. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 27.2.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л.-К. № 11557-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

17.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 15/2, кв. 7 арыштавана хатняя гаспадыня маці дваіх дзяцей Лук’янчык-Каяловіч Марыя Альфонсаўна (н. 16.4.1906 у Магілёве ў сям’і рабочага), жонка Іосіфа Лук’янчыка. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Багаслоўскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.8.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л.-К. № 10654-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

11.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маляўшчыцкая, д. 11, кв. 3 арыштаваны Лук’янчык Канстанцін Канстанцінавіч (н. 21.5.1902 у Мінску; атрымаў вышэйшую адукацыю), верагодна, брат Іосіфа Лук’янчыка. 7.6.1938 «тройкай» НКВД ён быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў і этапаваны ў адзін з канцлагераў Хабараўскага краю. 14.9.1940 лагернай «тройкай» прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.7.1964 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 18950-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".