Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУРТА Іван Захаравіч
[10(22).11.1893, в. Бяседавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі p-н Магілёўскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, навуковец. З сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Скончыў медыцынскі ф-т 2-га Маскоўскага ун-та (1918), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1933 нам. наркама асветы Беларусі, з 1933 наркам аховы здароўя Беларусі. У 1936—37 прэзідэнт АН Беларусі. Аўтар навуковых работ па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, 3-ці Дом Саветаў, кв. 35. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 19.12.1937 як «член антысавецкай арганізацыі пpавых» і за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.4.1956. Асабовая справа С. № 6631-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: БЭ, т. 15; ЭГБ, т. 6—1.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 331–332]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.