Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЧАРНЕНКАЎ Антон Іванавіч
Нарадзіўся 14.6.1902 у сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 31.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 62. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.2.1940 як «член нацыянал-фашысцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 11.6.1942. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 2.4.1957. Асабовая справа Ч. № 10161-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.