Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ФАЛЬСКІ Усевалад Сцяпанавіч 

ФАЛЬСКІ Усевалад Сцяпанавіч

Нарадзіўся ў в. Лошыца Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах Мінска). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты. Арыштаваны 3.9.1921 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.9.1921 за «дапамогу ў шпіянажы» да ВМП (заменены на 5 гадоў пазбаўлення волі). Этапаваны ў Смаленскую турму. Вызвалены 30.5.1923. Рэабілітаваны 6.8.1996. Асабовая справа Ф. № 20479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".