Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ТАЧЫЦКІ Іван Герасімавіч
Скончыў Мядзельскую гімназію, Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Быў жанаты, гадаваў трох сыноў: Якава, Леанарда і Эдуарда (цяпер — член-карэспандэнт НАН Беларусі). Падчас арышту навуковы супрацоўнік Аграглебавага інстытута БелАН. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пралетарская, д. 12, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15.2.1938 як «агент буржуазнай польскай разведкі» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам Варонежскай ВА 6.9.1957. Асабовая справа Т. № 10791-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.