Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ТАКАРЧУК Юры 

ТАКАРЧУК Юры

З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дзіця. Падчас арышту адказны сакратар радыёгазеты «Апошнія паведамленні». Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: Омскі зав., д. 6/1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 15.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арга­нізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. 2.5.1942 тэрмін пакарання быў зніжаны да 8 гадоў. Загінуў 31.7.1942 у Табольскай турме НКВД Цюменскай вобл. Рэ­абілітаваны судовай калегіяй па крымі­нальных справах Вярхоўнага суда СССР 26.1.1955. Асабовая справа Т. № 4877-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".