Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » СЕРАДА Янка 

СЕРАДА Янка

Малодшы брат Сяргея Серады. З сям’і святара. Нарадзіў­ся ў в. Задзвея Мінскай губ. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 9.7.1935. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 10.6.1988. Групавая справа С. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".