Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » РУСАКОВІЧ Сяргей Фёдаравіч 

РУСАКОВІЧ Сяргей Фёдаравіч

Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Вайсковым выдавецтве (?). Арыштаваны 23.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 63б, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1933 як «член контр­рэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа Р. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".