Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ПУЧКАР-ХМЯЛЕЎСКІ Адам Янавіч (Іванавіч)
Нарадзіўся ў 1890 або ў 1891. Арыштаваны 3.8.1933 (паводле іншых крыніц 26.6.1933) у Мінску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 28, кв. 2. Асуджаны 24.2.1934 (разам з рымска-каталіцкімі святарамі Адольфам Кржавіцкім, Мечыславам Сабачынскім і інш.) асобай нарадай АДПУ як «член ПАВ» і «за шпіянаж на карысць Польшчы» дa 10 гадоў ППК. З сак. 1934 знаходзіўся ў Дзмітраўскім канцлагеры АДПУ Маскоўскай вобл., потым этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Рэабілітаваны 30.10.1956 тpыбуналам БВА. Справа П. і іншых № 9939-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.