Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ПІВАВАРАЎ Уладзімір Іванавіч 

ПІВАВАРАЎ Уладзімір Іванавіч

З бел. сялянскай сям’і. Член ВКП(б). Кандыдат навук (1936). Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Асуджаны 29.5.1940 за «шкодніцтва ў галіне народнай асветы і школьнага будаўніцтва» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у канцлагеры (параліч сэрца). Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.12.1954.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".