Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ПАШКОВІЧ Іван Феліксавіч
Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 17.2.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «шкодніцтва, антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ва Углічы. Пасля вызвалення працаваў настаўнікам у СШ. Другі раз арыштаваны 9.9.1937 ва Углічы па адрасе: вул. Леніна, д. 10. і асуджаны НКВД Яраслаўскай вобл. да ВМП. Па першай справе № 20951-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 19.9.1960, па другой — ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.5.1958.
Кр.: Не предать забвению.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.