Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » МІСКО Якуб (Якаў) Герасімавіч
Арыштаваны органамі НКВД 1.11.1939 як «правакатар». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 20.4.1940 да 26.4.1940 УНКВД тагачаснай Баранавіцкай вобл. Асабовая справа М. № П-5991 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
25 сак. або крас. 1940 у в. Чамяры быў арыштаваны селянін-аднаасобнік Міско Іван Герасімавіч (н. ў 1905), брат Я.Міско. 11.12.1940 ён быў асуджаны як «правакатар» да 8 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.9.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа І.Міско № П-5368 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.