Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » МАТУЛАЙЦІС Кацярына Станіславаўна 

МАТУЛАЙЦІС Кацярына Станіславаўна

У 1917 уступіла ў ВКП(б). Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1926—29 працавала ў сістэме НКВД у Маскве і Ленін­градзе. Выйшла замуж за кіраўніка НКВД Саратаўскага краю Піляра, потым за сакратара ЦК КПЛ К.Пажэлу. Арыштавана ў Мінску 9.8.1937 па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 41. Асуджана «тройкай» НКВД 12.4.1938 як «агент літоўскай разведкі» і за «выдачу інфармацыі пра падпольную кампартыю Літвы» да ВМП. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1956. Справа М. № 9844-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".