Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » МАЙЗЕЛЬ Юрый Навумавіч 

МАЙЗЕЛЬ Юрый Навумавіч

З сям’і службоўца. Падчас арышту настаўнік у віцебскіх школах № 4 і № 6. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.6.1941 у Віцебску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 47. Асуджаны 6.1.1942 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаў­скай чыгункі (ст. Сухабязводная). Рэабілітаваны судовай кале­гіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 22.3.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".