Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЛЯБЕЦКАЯ Алена Канстанцінаўна 

ЛЯБЕЦКАЯ Алена Канстанцінаўна

Падчас арышту студэнтка 4-га курса БДУ. Была замужам за П.Крынчыкам, таксама былым членам КПЗБ, га­давала дзіця. Арыштавана 14.10.1937. Асуджана 29.5.1938 «тройкай» НКВД як «агент разведвальных органаў бур­жуазнай Польшчы, па заданню якіх праводзіла шпіёнскую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Усход­ні канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Вызвале­на 28.12.1942. Рэ­абілітавана 30.3.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 6714-с захоўваецца ў архіве КДБ Бе­ларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".