Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАМЛЮК Васіль Радзівонавіч 

КАМЛЮК Васіль Радзівонавіч

[13.2.1896, в. Харавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 1943], грамадскі дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1915), тры курсы Мінскага інстытута народнай асветы (1920). Вучыўся ў БДУ. Двойчы па паліт. матывах выключаўся з ун-та. Уваходзіў у Яраслаўлі ў бел. культурна-асветную арганізацыю эсэраўскага кірунку «Наш край» і Яраслаўскае беларускае таварыства. Член арганізацыі «Маладая Беларусь» і Беларускай партыі эсэраў (БПСР). У час польскай акупацыі ў студз. 1920 увайшоў у Беларускую камуністычную арганізацыю. Арганізатар культурна-асветных гурткоў, школ і кааператываў у Ігуменскім пав. 10.8.1920 кааптаваны ў склад КП(б)Б, неўзабаве мабілізаваны ў Чырвоную армію, нам. камісара палка ў Мажайску. У сак. 1921 пераведзены ў Мінск, камандаваў тэрытарыяльным палком, з ліп. ў часцях асобага прызначэння. Падчас партыйнай «чысткі» ў кастр. 1921 выключаны з КП(б)Б за «службу ў царскім войску». З ліп. 1924 кандыдат у члены КП(б)Б. У жн. 1924 — маі 1925 — загадчык сакратарыята ЦК КП(б)Б, пасля інструктар і казначэй Цэнтральнага праўлення Саюза працаўнікоў асветы БССР. Са студз. 1927 загадчык аддзела газ. «Савецкая Беларусь». Паводле задання ЦК КП(б)Б выконваў сакрэтныя даручэнні, звязаныя з Зах. Беларуссю. У 1928 выключаны з кандыдатаў КП(б)Б як «чужы партыі элемент». Арыштаваны 17.9.1930 у Мінску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 17, кв. 3. Асуджаны калегіяй АДПУ 17.9.1931 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ссылкі. Вярнуўся на радзіму ў 1940. Працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Расстраляны немцамі за сувязь з партызанамі. Рэабілітаваны 21.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа К. № 27342-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".