Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАЛІНА Ігнат Пятровіч
[1884, мяст. Клімонтаў Радамскай губ., цяпер Польшча — 29.7.1938, Мінск, турма НКВД], службовец, партыйны дзеяч. Член Бунда (1902—17). У 1902—11 — прафесійны партыйны работнік Бунда ў Польшчы. У 1918 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1926—33 — генеральны консул у Данцыгу. Падчас арышту ўпаўнаважаны наркамата замежных спраў СССР пры ўрадзе БССР. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 17.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 3. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць польскай разведкі». Загінуў у турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны 28.8.1956. Асабовая справа К. № 7066-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.