Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАЗЛОЎСКІ Павел Іванавіч 

КАЗЛОЎСКІ Павел Іванавіч

[20.7.1904, мяст. Шацк Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ве­тэрынарны ўрач. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту загадчык Ветэрынарнай па­ліклінікі. Арыштаваны 22.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Крас­ная, д. 53, кв. 1. Асуджаны 24.10.1937 «тройкай» НКВД як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі «правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітава­ны 17.3.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабо­вая справа К. № 14288-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Красная, д. 53, кв. 1 арыштавана хатняя гаспадыня Казлоўская Любоў Маркаўна (нар. ў маі 1905 у Чэрыкаве Магілёўскай губ. ў сям’і рабочага), жонка Паўла Казлоўскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэ­абілітавана 14.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 6839-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".