Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАГАН Абрам Борухавіч
[1920, Вільня, цяпер Літва — ?], бібліятэкар. Атрымаў вышэйшую адукацыю, працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы імя Леніна. Арыштаваны 2.8.1940 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 19, кв. 1. Асуджаны 19.11.1940 як «удзельнік антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Бузулук Арэнбургскай вобл., Расія. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа К. № 24986-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.