Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАВАЛЬЧУК Захар Захаравіч
[1893, в. Крыўляны Пружанскага пав., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1920). У 1930-я г. — сакратар Аршанскага акруговага камітэта партыі, загадчык аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР, член ЦК КП(б)Б. Падчас арышту дырэктар рыбна-кансервавага завода. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 29.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 22. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД як «актыўны член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.9.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 7252-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.
Кр.: НАРБ.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.