Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАВАЛЁЎ Захар Ціханавіч 

КАВАЛЁЎ Захар Ціханавіч

[1900, в. Узлогі Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёў­скай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1922). Падчас арышту сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 171, кв. 6. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД як «член антысавецкай арганізацыі тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.11.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10990-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.

Кр.: НАРБ.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".